Четверг, 2019-09-19, 19:09
Главная Регистрация Вход
Приветствую Вас, Гость · RSS
Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Речицкие клубы [4]
Речицкие клубы единомышлеников
Другие детские учреждения [2]
Другие детские учреждения (кружки, ЦЮН, и т.п.)
Развлекательные учреждения [1]
Развлекательные учреждения (театры, кинотеатры, дискотеки)
Образовательные учреждения [4]
Образовательные учреждения (техникумы, училища, школы, лицей, и .п.)
Поиск
Реклама
Наш опрос
Какой Ваш Возраст?
Всего ответов: 311
Статистика

Rambler's Top100 Каталог TUT.BY

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
 Каталог статей
Главная » Статьи » Досуг и образование » Образовательные учреждения

Речицкий государственный педагогический колледж
В 1991г. приказом Министерства образования от 26.06.1991г. организовано Речицкое педагогическое училище.
В 1993г. решением Гомельского облисполкома от 01.06.1993г. №187 реорганизовано в Речицкий педагогический коллеж.
В 2002г. решением Гомельского облисполкома от 16.07.2002г. №461 переименовано в учреждение образования « Речицкий государственный педагогический колледж».
Юридический адрес : 247500 г.Речица, Гомельской области, ул.Достоевского, 33.
Телефон приемной комиссии: 2-31-50
Телефон общежития: 6-00-87
Управленческий состав:
директор – Рабенок Владимир Иванович, тел.6-10-13, факс 2-31-50,
заместитель директора по учебной работе – Муженко Валентина Михайловна, тел. 3-01-59,
заместитель директора по идеологической и воспитательной работе – Абрамович Ирина Михайловна, тел. 2-30-46,
заместитель директора по административно-хозяйственной работе – Шавловский Николай Васильевич, тел. 2-31-13,
главный бухгалтер – Полесная Надежда Михайловна, тел.3-45-17,
заведующая педпрактикой – Хмельницкая Мария Николаевна, тел. 2-30-46,
заведующая иностранным отделением – Гапонюк Татьяна Алексеевна, тел.4-04-14,
педагог-психолог – Демешко Ирина Валентиновна, тел. 2-31-50,
социальный педагог – Старушенко Елена Васильевна, тел. 2-31-50.
Образовательная деятельность:
подготовка кадров со средним специальным образованием по следующим специальностям:
Белорусский язык и литература (на базе 11кл.),
Иностранные языки (англ., нем.) (на базе 11кл.),
Иностранные языки (англ., нем., франц.) (на базе 9кл.).

Форма обучения: очная, дневная.
Всего учащихся – 403,
из них обучаются на бюджетной основе – 293,
на платной основе – 110.
Всего работников – 89.
Педагогические кадры колледжа : всего педагогических работников – 41, высшее образование – 41, высшей категории – 21, І категории – 7, ІІ категории – 9, закончили аспирантуру – 4, обучаются в аспирантуре – 2, магистров педагогических наук – 1, кандидатов наук –1.

П Р А В І Л Ы П Р Ы Ё М У ВА ЎСТАНОВУ АДУКАЦЫІ
“РЭЧЫЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕДЖ”

1. Дадзеныя Правілы прыёму ва ўстанову адукацыі “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж” складзены на аснове Правілаў прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, зацверджаных Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 28.10.2004 № 59.
2. Ва ўстанову адукацыі “Рэчыцкі дзяржаўны педагагічны каледж” на дзённую форму навучання маюць права паступаць асобы, якія маюць агульную базавую адукацыю, або агульную сярэднюю адукацыю, або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй.
3. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан, асобы беларускай нацыянальнасці, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў педагагічным каледжы за кошт сродкаў бюджэту, калі дадзены ўзровень адукацыі атрымліваецца ўпершыню.
4. Прыём у педагагічны каледж ажыццяўляецца ў адпаведнасці з кантрольнымі лічбамі прыёму, якія зацвярджаюцца ўпраўленнем адукацыі Гомельскага аблвыканкама за кошт сродкаў бюджэту і на ўмовах аплаты з улікам максімальной колькасці навучэнцаў, прадугледжанай ліцэнзіяй на адукацыйную дзейнасць.
Кантрольныя лічбы прыёму зацвярджаюцца штогод да 1 красавіка.
Згодна з парадкам, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у межах кантрольных лічбаў ажыццяўляецца прыём для мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў.
5. Прыём у каледж праводзіцца на дзённую форму навучання на наступныя спецыяльнасці:
Спецыяльнасць Кваліфікацыя Тэрмін навучання База прыёму
Беларуская мова і літаратура Настаўнік 2 г. 10 мес. 11 кл.
Замежныя мовы (нямецкая, англійская) Настаўнік 2 г. 10 мес. 11 кл.
Замежныя мовы (англійская, нямецкая) Настаўнік 3 г. 10 мес. 9 кл.
6. У прыёмную камісію каледжа асобы (далей абітурыенты) падаюць наступныя дакументы:
заява на імя кіраўніка ўстановы адукацыі;
дакумент аб адукацыі (арыгінал);
медыцынская даведка па форме, вызначанай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
арыгінал сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання (для тых, хто ў ім удзельнічаў);
4 фотакарткі памерам 3 x 4;
даведка сельскага савета, якая пацвярджае пастаяннае пражыванне ў сельскім населеным пункце;
даведка службы занятасці насельніцтва (для тых, хто знаходзіцца на яе ўліку).
Паўналетнія абітурыенты асабіста прод'яўляюць пашпарт (або дакумент, які яго замяняе), а непаўналетнія – пасведчанне об нараджэнні.
Даведкі аб адукацыі, копіі дакументаў аб адукацыі, выдадзеныя ўстановамі адукацыі або іншымі арганізацыямі, не прымаюцца.
Разам з пералічанымі прадстаўляюцца дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на ільготы, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама дакументы, якія сведчаць аб яго вучэбных, творчых або спартыўных дасягненнях.
7. Для прыёму ў каледж вызначаюцца наступныя тэрміны:
на аснове агульнай базавай адукацыі: прыём дакументаў – з 15 чэрвеня па 1 жніўня, правядзенне ўступных іспытаў – з 2 жніўня па 12 жніўня, залічэнне – па 17 жніўня;
на аснове агульнай сярэдняй адукацыі: прыём дакументаў – з 15 чэрвеня па 11 жніўня, правядзенне ўступных іспытаў – з 12 жніўня па 15 жніўня, залічэнне – па 17 жніўня.
8. Уступныя іспыты для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове агульнай базавай адукацыі на спецыяльнасць “Замежныя мовы” (англійская, нямецкая) праводзяцца па двух прадметах: адзін з якіх – па беларускай мове ці рускай мове (па выбары абітурыента), другі – замежная мова.
Уступны іспыт па беларускай мове або рускай мове праводзіцца ў форме дыктанта па цэнтралізаваных заданнях у дні, вызначаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Для абітурыентаў, якія паступаюць на аснове агульнай сярэдняй адукацыі , уступныя іспыты праводзяцца па двух прадметах:
на спецыяльнасць “Замежныя мовы” (англійская, нямецкая): беларуская мова ці руская мова (па выбары абітурыента) (сертыфікат), замежная мова (сертыфікат). на спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура”: беларуская мова (сертыфікат), беларуская літаратура (вусна).
Уступны іспыт па беларускай літаратуры абітурыенты здаюць у каледжы.
9. Праграмы ўступных іспытаў па агульнаадукацыйных прадметах зацвярждаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
10. Ацэнка ведаў абітурыентаў на ўступных іспытах ажыццяўляецца па дзесяцібальнай шкале з адзнакамі: 1 (адзін), 2 (два), 3 (тры), 4 (чатыры), 5 (пяць), 6 (шэсць), 7 (сем), 8 (восем), 9 (дзевяць), 10 (дзесяць) балаў.
Адзнака 0 (нуль) балаў выстаўляецца абітурыенту пры адмове ад адказу, невакананні задання ўступнага іспыта.
Вынікі абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання або цэнтралізаванага тэсціравання, які праведзены ў бягучым годзе, залічваюцца ў адпаведнасці з прадстаўленым сертыфікатам у якасці ўступнага іспыта з выстаўленнем адпаведнага бала па дзесяцібальнай шкале ў экзаменацыйную ведамасць і экзаменацыйны ліст абітурыента.
11. Абітурыенты, якія не з`явіліся на ўступны іспыт па ўважлівай прычыне, дапускаюцца да ўступных іспытаў у тэрміны, вызначаныя для іншых груп, па рашэнні адказнага сакратара прыемнай камісіі.
Абітурыенты, якія без уважлівай прычыны не з'явіліся на адзін з уступных іспытаў у прызначаны ў раскладзе час або атрымалі адзнакі 0 (нуль), 1 (адзін), 2 (два) балы на ўступным іспыце да наступнага ўступнага іспыта або паўторнай здачы ўступнага іспыта і да ўдзелу ў конкурсе на ўсе формы навучання ў каледжы не дапускаюцца.
12. Без уступных іспытаў на навучанне за кошт сродкаў бюджэту на адпаведныя спецыяльнасці залічваюцца: пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў) міжнародных і рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах, якія праведзены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у бягучым навучальным годзе; лаўрэаты спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў; лаўрэаты спецыяльнага фонда Прэзідэнта Бэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
13. Ад здачы ўступнага іспыта па адпаведным прадмеце з выстаўленнем адзнакі 10 (дзесяць) балаў вызваляюцца пераможцы (дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў) міжнародных і рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах і абласных (Мінскага гарадскога) тураў (дыплом 1 ступені) рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах, якія праведзены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у бягучым навучальным годзе ў выпадку, калі гэтыя пераможцы паступаюць на спецыяльнасці, якія не адпавядаюць профілю названых алімпіяд.
14. У выпадку, калі адзначаныя ў пункце 12 Правілаў міжнародныя і рэспубліканскія алімпіяды, конкурсы ў бягучым навучальным годзе не праводзіліся, абітурыентам залічваюцца іх вынікі папярэдняга года.
15.учебной работе – Муженко Валентина Михайл Адзін уступны іспыт у адпаведнасці з профілем спецыяльнасці (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура” – беларуская мова (дыктант); спецыяльнасць “Замежныя мовы” (англійская, нямецкая) – замежная мова) здаюць абітурыенты, якія скончылі ўстанову, якая забяспечвае атрыманне агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, з адзнакай або залатым ці сярэбраным медалём, установу, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі, з дыпломам з адзнакай, і пры атрыманні адзнакі 9 (дзевяць) або 10 (дзесяць) балаў яны залічваюцца. Астатнія абітурыенты здаюць другі ўступны іспыт і залічваюцца па конкурсе.
16. Па-за конкурсам пры атрыманні на ўступных іспытах адзнак не ніжэй за 3 (тры) балы залічваюцца: дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў; інваліды І і ІІ групы, дзеці-інваліды, якім, у адпаведнасці з заключэннем медыка-рэабілітацыйных экспертных камісій, не супрацьпаказана навучанне ва ўстанове адукацыі і якія могуць наведваць заняткі; ветэраны баявых деянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; дзеці з сем'яў ваеннаслужачых або рабочых і служачых, што займалі штатныя пасады ў воінскіх часцях, якія загінулі (памерлі) ці сталі інвалідамі ў час праходжання ваеннай службы або працы ў складзе савецкіх войск на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама дзеці з сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі (памерлі) у мірны час пры праходжанні ваеннай службы; дзеці з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутранных спраў, якія загінулі (памерлі) або сталі інвалідамі пры выкананні службовых абавязкаў на тэрыторыі дзяржаў, у якіх вяліся баявыя дзеянні, а таксама загінулі (памерлі) у мірны час пры выкананні службовых абавязкаў; дзеці з сем'яў асоб начальніцкага і радавога складу органаў фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь, якія загінулі (памерлі) пры выкананні службовых абавязкаў; асобы, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкулам 18 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС” (Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991г., № 10, арт.111).
17. Пры аднолькавай агульнай колькасці балаў пераважнае права на залічэнне маюць:
інваліды ІІІ групы пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў; асобы, якія маюць ільготы ў адпаведнасці з артыкуламі 19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС”; зволеныя ў запас ваеннаслужачыя, якія маюць ільготы, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і рэкамендацыі воінскіх часцей; абітурыенты, якія закончылі ўстанову, якая забяспечвае атрыманне агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, з адзнакай, залатым ці сярэбраным медалём, установу, якая забяспечвае атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі на аснове базавай адукацыі, з дыпломам з адзнакай; параможцы абласных (Мінскага гарадскога) тураў рэспубліканскай алімпіяды па агульнаадукацыйных прадметах, абласных турніраў і конкурсаў па прадметах, па якіх праводзяцца ўступныя экзамены; абітурыенты, якія атрымалі найбольшы бал на ўступным іспыце па профілю спецыяльнасці або маюць большы бал у сертыфікаце цэнтралізаванага тэсціравання па адпаведным прадмеце; абітурыенты, якія маюць больш высокі сярэдні бал дакумента аб адукацыі, які вызначаецца па пяцібальнай або дзесяцібальнай шкале і па параўнальнай табліцы сярэдняга бала дакументаў аб агульнай базавай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, прафесіянальна-тэнічнай адукацыі, сярэдняй спецыяльнай адукацыі згодна дадатку да Правілаў прыёму ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, зацверджаных Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 28.10.2004 № 59.
18. Залічэнне праводзіцца па спецыяльнасцях па конкурсе па выніках здачы ўступных іспытаў, або прадстаўленым сертыфікатам цэнтралізаванага тэсціравання. Залічэнне на ўсе спецыяльнасці праводзіцца па асобных конкурсах сярод абітурыентаў – жыхароў гарадскіх населеных пунктаў, і сярод абітурыентаў, якія пастаянна пражываюць не менш за два гады ў сельскіх населеных пунктах, прапарцыянальна пададзеным заявам. На спецыяльнасці, па якіх ажыццяўляецца прыем на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, залічэнне праводзіцца па конкурсе: на месцы, вызначаныя для мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў, сярод абітурыентаў, якія ў адпаведнасці за заканадаўствам Рэспублікі Беларусь маюць права ўдзельнічаць у гэтым конкурсе; на астатнія месцы – прапарцыянальна пададзеным заявам па асобных конкурсах сярод абітурыентаў – жыхароў гарадскіх населеных пунктаў, і сярод абітурыентаў, якія пастаянна пражываюць не менш за два гады ў сельскіх населеных пунктах, прапарцыянальна пададзеным заявам. У тых выпадках, калі конкурсны прахадны бал сярод абітурыентаў з сельскіх населеных пунктаў аднолькавы або паравышае конкурсны прахадны бал сярод абітурыентаў з гарадскіх населеных пунктаў, залічэнне праводзіцца па агульным конкурсе. Абітурыенты, якія не залічаны на ўмовах мэтавага прыему, маюць права ўдзельнічаць у конкурсе на агульных падставах.
19. На падставе дагавораў на навучанне за аплату ў каледж на конкурснай аснове залічваюцца абітурыенты, якія станоўча здалі ўступныя іспыты, але не прайшлі па конкурсе на навучанне за кошт сродкаў бюджэту. Заключэнне дагавораў на навучанне за аплату ажыццяўляецца пасля правядзення конкурсу.
20. На вакантныя месцы ў групы, сфарміраваныя на аснове агульнай базавай адукацыі ў папярэдні год, на другі курс могуць быць залічаны абітурыенты, якія ў бягучым годзе станоўча здалі ўступныя іспыты на аснове агульнай сярэдняй адукацыі і не прайшлі па конкурсе на месцы, вызначаныя кантрольнымі лічбамі прыёму. Прыём названых абітурыентаў на вакантныя месцы на 1 курс у групы на аснове агульнай базавай адукацыі не дазваляецца.
21. На месцы, што засталіся пасля залічэння ўсіх абітурыентаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе на адпаведную спецыяльнасць, могуць залічвацца абітурыенты, якія станоўча здалі адпаведныя уступныя іспыты ў іншых ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі.
Залічэнне абітурыентаў з іншых устаноў адукацыі праводзіцца на падставе даведак аб выніках здачы ўступных іспытаў або сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання

Категория: Образовательные учреждения | Добавил: gim (2007-01-02)
Просмотров: 4909 | Рейтинг: 2.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright Город&молодежь © 2019